Сертыфікацыя

Сертыфікацыя - працэдура пацвярджэння адпаведнасці ўзроўню інфармацыйна-камунікацыйнай камп'ютарнай кампетэнцыі педагога патрабаванням адпаведнага стандарту.

Сертыфікацыя педагагічных кадраў - гэта працэс, разлічаны на шматгадовую перспектыву, які павінен забяспечыць:
- зацвярджэнне перыядычна абнаўляемага дзяржаўнага стандарту прафесійнай кампетэнтнасці розных катэгорый работнікаў адукацыі як карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій, забеспячэнне яго адпаведнасці сучаснаму стану інфармацыйных тэхналогій, з аднаго боку, і бягучым і перспектыўным патрэбам сістэмы адукацыі - з другога;
- паступовы пераход усіх кадраў сістэмы адукацыі на ўзровень камп’ютарнай кампетэнтнасці, які адпавядае стандарту;
- стымуляванне кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі да дасягнення адпаведнага ўзроўню камп’ютарнай кампетэнтнасці, асваенню і выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, у кіраванні адукацыяй, вучэбна-метадычнай рабоце і іншых відах педагагічнай дзейнасці;
- прыняцце і засваенне сістэмай адукацыі працэдуры сертыфікацыі кадраў як інструмента ацэнкі і развіцця кадравага патэнцыялу і пашырэнне яго прымянення на іншыя прадметныя вобласці (віды дзейнасці), напрыклад, замежную мову, адукацыйны менеджмент і так далей.
            Падрыхтоўка да сертыфікацыі
Для ацэнкі гатоўнасці да здачы камп'ютарнага тэста можна выканаць яго пробны варыянт на сайце http://spk.academy.edu.by
1. перайсці на старонку Готовы ли вы к сертификационному экзамену?
2. выбраць Пробные тесты в версии Windows XPOffice 2003 ці Пробные тесты в версии Windows 7Office 2010
3. выкарыстаць для ўвахода : 
•    імя карыстальніка (лагін) user
•    пароль Sert_2012
4. перайсці ў патрэбную сертыфікацыйную катэгорыю: 
- Учебно-воспитательная работа,
- Административная работа,
- Информационные технологии в образовании.

Па завяршэнні пробнага тэста сістэма Вам пакажа агульны рэзультат (у працэнтах і балах), а таксама правільныя адказы. Пробны тэст не змяняецца. 

       Прыблізная тэматыка тэсціравання ў катэгорыі «Вучэбна-выхаваўчая работа» і «Адміністрацыйная праца»
- функцыянальнае прызначэнне апаратнага і праграмнага забеспячэння ПК;
- работа з файлавай сістэмай у «Мой компьютер», «Проводник»;
- праца з прыкладнымі праграмамі Microsoft Office: Word, PowerPoint, Excel, Access.
- камунікацыйныя тэхналогіі (Інтэрнэт, электронная пошта).
- педагагічныя аспекты выкарыстання ЭСН. 
     Дапаможнікі па падрыхтоўцы да сертыфікацыі 
Інфарматыка, V клас 
Інфарматыка, VІІ клас 
Інфарматыка, VІІІ клас 
Інфарматыка, ІХ клас 
Інфарматыка, Х клас 
Інфарматыка, ХІ клас
 




Комментариев нет:

Отправить комментарий