21 чэрвеня 2016 года рэдакцыя інфармацыйна-метадычнага сайта для настаўнікаў пачатковых класаў і бацькоў
малодшых школьнікаў www.1-4.by сумесна з партнерамі падвяла вынікі V Міжнароднага конкурсу «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці
настаўніка пачатковых класаў». Конкурс праводзіўся ў партнерстве і
пры садзейнічанні выдавецтва «Новае веданне» (Рэспубліка Беларусь), выдавецтва
«Пачатковая школа» (Рэспубліка Беларусь); Фонду ААН у галіне народанасельніцтва
(ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь, установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» і праекта
“ШПИРЭ” (Школьны праект выкарыстання рэсурсаў і энергіі) (Рэспубліка Беларусь);
Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г.Мінску; Інстытута імя Гётэ ў Мінску
(Рэспубліка Беларусь / Германія); анлайн-сэрвісу для вывучэння і практыкі
англійскай мовы http://lingualeo.com і ОЦ «Ікарус»
(Германія).
Настаўніцы
пачатковых класаў нашай установы Буйко Святлане Адамаўне прысуджана 1-ае
месца ў намінацыі "Урок у пачатковай школе" за распрацоўку ўрокаў:
"Музыка-чараўніца. Свабодная
імправізацыя»; "Дапамагчы птушкам у люты мароз — абавязак кожнага";
"К. Каліна "Зімовы дуб"".
Віншуем пераможцу і жадаем ёй далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Віншуем пераможцу і жадаем ёй далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Комментариев нет:
Отправить комментарий