26.10.2016

Раённы праблемны семінар дырэктараў устаноў адукацыі па тэме “Сістэма ўпраўленчай дзейнасці па забеспячэнні якасці арганізацыі работы з маладымі спецыялістамі і рэзервам кіруючых кадраў”

У чацвер, 20 кастрычніка, на базе ўстановы адбыўся раённы праблемны семінар дырэктараў устаноў адукацыі па тэме “Сістэма ўпраўленчай дзейнасці па забеспячэнні якасці арганізацыі работы з маладымі спецыялістамі і рэзервам кіруючых кадраў”.
У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Белавус Н.С., намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Жадзейка А.І., загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кулеш Т.А., інспектар па кадраваму справаводству Грынчук І.М., дырэктары ўстаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна.
Адкрыла семінар і акрэсліла яго праблемнае поле Белавус Н.С.. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся навучэнцы Х-ХІ класаў. Педагог-псіхолаг Ківуля В.П. правяла псіхалагічны трэнінг “Я – кіраўнік”. Далей дырэктар установы Г.І.Франюк падзялілася вопытам работы адміністрацыі ўстановы па забеспячэнні якасці арганізацыі работы з маладымі спецыялістамі і рэзервам кіруючых кадраў. Грэйня Л.К., кіраўнік школы маладога настаўніка, расказала прысутным аб дзейнасці метадычнага фарміравання і асаблівасцях работы з маладымі педагогамі. З самапрэзентацыяй выступілі маладыя педагогі ўстановы Валчкевіч Ю.Л., Шымко А.І., Юркавец Т.В., Карнелік С.М., удзельнікі міжнароднага фестывалю “Я-педагог”, які праходзіў у маі 2016 года ў г.Гродна.

Затым удзельнікаў семінару адміністрацыя ўстановы і педагогі, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў установы, запрасілі на майстар-клас “Дзень рэзервіста”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий